24 красавiка 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Даруючы анексію Крыма, Захад адкрые «скрыню Пандоры»

10
Андрэй Дзешчыца: Даруючы анексію Крыма, Захад адкрые «скрыню Пандоры»

Нельга паўтараць памылкі, дапушчаныя пасля вайны Расеі з Грузіяй.

Пра гэта заявіў на канферэнцыі Warsaw Security амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца, піша onet.pl (пераклад - charter97.org).

Ён нагадаў, што год таму ў лістападзе пачаліся пратэсты на Майдане. Іскрай з-за якой яны ўспыхнулі, стала адмова прэзідэнта Украіны падпісаць дамову з ЕЗ. У выніку гэтых пратэстаў Віктар Януковіч быў адхілены ад улады і ўцёк з краіны.

- Майдан быў рэвалюцыяй свабоды. Гаворка ішла пра тое, каб украінскі народ меў магчымасць вырашыць, у якім кірунку можа пайсці. Тагачасны ўрад пастанавіў за народ, што Украіна не пойдзе ў ЕЗ, - нагадаў Дзешчыца. - Гаворка ідзе пра будучыню Украіны ў сістэме трансатлантычнай бяспекі. Не можа быць так, як хоча гэтага Пуцін, што Украіна можа быць вольная, але толькі пры ўмове, што не ўступіць у NATO. Гэтая пастанова належыць украінцам.

Украінскі пасол у Польшчы сказаў, што Захад прывык да таго, што існуе некалькі замарожаных канфліктаў.

- Напрыклад у Грузіі. Дачыненні захаду з Расеяй пасля вайны 2008 нармалізаваліся. Мы вельмі хвалюемся, што такая ж сітуацыя будзе з Крымам і Данбасам - сказаў ён. - Калі мы даруем Расеі анэксію Крыма, адкрыем «скрыню Пандоры». Расея, а патэнцыйна і іншыя дзяржавы, змогуць дазволіць сабе падобныя дзеянні ў будучыні.

Ён падкрэсліў, што нельга дапусціць таго, каб перамовы аб сістэме бяспекі адбыліся без удзелу краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках