28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна - прапагандыстам БТ: Дайце гарантыю, што не будзеце хлусіць

31
Украіна - прапагандыстам БТ: Дайце гарантыю, што не будзеце хлусіць

Украіна забараніла вяшчанне канала «Беларусь-24» на сваёй тэрыторыі.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Вечар з Мікалаем Княжыцкім» на Еспресо TV распавёў старшыня Нацыянальнага савета пытанняў тэлебачання і радыёвяшчання Украіны Юрый Арцёменка.

«Калі намі прымаюцца рашэнні аб адключэнні якога-небудзь канала - гэта значыць прызнанне канала такім, які не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным вяшчанні і на падставе гэтага рашэння кабельныя аператары адключаюць гэтыя каналы.

Згодна з нашым рашэннем адключаныя 17 каналаў, вядома, у першую чаргу, гэта былі такія каналы, як « Россия-24», «Лайфньюз» і іншыя. А потым мы ўбачылі, што расейская прапагандысцкая машына так пабудаваная, што яна пранікае і ў дзіцячыя серыялы, і ў дзіцячыя каналы, і тэлеканал « История», калі ён паказвае карцінку, быццам гісторыя павінная быць адна, а нам паказваюць карцінку з Майдана і паралельна карцінку з фашыстамі, і яны іх параўноўваюць. Таму мы прызналі іх такімі, якія не адпавядаюць патрабаванням, у тым ліку расейскі канал « История», «Беларусь-24», - распавёў старшыня Нацыянальнага савета.

Ён адзначыў, што сітуацыя з тэлеканалам «Беларусь-24» з'яўляецца дастаткова цікавым прыкладам, так як у цэлым канал не з'яўляецца адкрыта прарасейскім, аднак у ягоным эфіры трансліруюцца асобныя перадачы з адкрыта прапагандысцкім зместам.

«Беларусь-24» - гэта першы выпадак, калі сярод расейскіх быў забаронены беларускі канал. Канал - праўкраінскі, ён дае аб'ектыўную інфармацыю, але ў адной перадачы, якая ішла на світанні... Гэта быў нейкі жах, гэта параўнанне з фашыстамі ўсіх украінцаў. Не памятаю там дэталяў, але мы ўлічылі гэта, забаранілі, рэакцыя беларускага МЗС і беларускай кампаніі: «Выбачайце, вы за адным сюжэтам не разглядзелі агульную канцэпцыю канала». Мы напісалі ліст: «Дайце гарантыю, што не будзеце хлусіць, і мы зноў вернем канал», - распавёў Юры Арцёменка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках