19 красавiка 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыніла кантрабанду «забароненых» прадуктаў праз Беларусь

31
Расея спыніла кантрабанду «забароненых» прадуктаў праз Беларусь

Умовы транзіту расліннай прадукцыі з Беларусі ў Расею сталі больш жорсткімі.

Кантроль за ўвозам на тэрыторыю суседняй краіны тавараў уводзіцца з панядзелка, 24 лістапада. Прычына - падазрэнне на кантрабанду з «забароненых» краін, піша РБК.

Пра ўзмацненне з сённяшняга дня кантролю за расліннай прадукцыяй, якая ўвозіцца з Беларусі, прэс-служба Рассельгаснагляду паведаміла 21 лістапада. Цяпер усе грузавікі, уключаючы транзітныя, будуць правярацца на расейскай мяжы, нават пасля праверак беларускімі мытнікамі.

Прадстаўнік нагляднага ведамства Аляксей Аляксеенка сказаў «Ведомостям», што ў хуткім часе аналагічным чынам плануецца правяраць прадукцыю жывёльнага паходжання.

«Маніторынг, які праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў па прадухіленні нелегальных паставак прадукцыі праз Беларусь у абыход уведзеных Расеяй у адказ эканамічных мер, выявіў больш за 11 тысяч тон плодаагародніннай прадукцыі, вырабленай у краінах Еўразвязу, пастаўленых з Беларусі нібыта ў Казахстан, але «затрыманых» у Расеі. Гэта колькасць ўяўляе сабой больш за 10% ад агульнага аб'ёму прадукцыі, што перамяшчаецца з тэрыторыі Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні нагляднага ведамства ад 21 лістапада. Рассельгаснагляд «са шкадаваннем» канстатаваў, што кампетэнтныя службы Беларусі і Казахстана не прынялі дзейсных мер.

Нагадаем, практычна штодня Расея разварочвае грузавікі з Беларусі, якія вязуць прадукты, вырабленыя ў Еўропе. Пры гэтым некалькі разоў Лукашэнка запэўніваў свайго партнёра па Еўразійскаму эканамічнаму саюзу Уладзіміра Пуціна, што ён не дапусціць пранікнення тавараў з Еўропы на тэрыторыю Расеі

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках