18 красавiка 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: Я калгаснік, як Лукашэнка

54
Ахлабысцін: Я калгаснік, як Лукашэнка

На канцэрце ў Магілёве скандальны расейскі актор патрабаваў увесці войскі РФ ва Украіну.

Найбуйнейшая канцэртная заля горада - Палац вобласці - разлічаная на тысячу месцаў. На канцэрце Івана Ахлабысціна яна была запоўненая больш чым на палову. Творчы вечар доўжыўся дзве гадзіны. Амаль увесь гэты час расейскі госць адказваў на пытанні. Іх жадаючыя загадзя напісалі на паперках. Для абароны аўтарскіх правоў фота- і відэаздымку выступу расейскага госця забаранілі, паведамляе «Радыё Свабода».

Адказы на многія з пытанняў публіка вітала апладысментамі. Іх было прыкметна менш, калі Ахлабысцін адказваў на пытанне аб выхадзе з крызісу ва Украіне.

«Спадзяюся, што увядуць войскі. Я не бачу ніякага цывілізацыйнага выхаду. Гэта ж жах, што адбываецца. Славяне сякуць славян. Гэта той гордзіеў вузел, які трэба рассячы адзін раз. Узяўшы на сябе адказнасць. Усім жа зразумела, што Амерыка ад нас не адчэпіцца. Вайна будзе. Нікуды ты дзенешся, бо мы ёй нявыгадныя. Нечакана раптам ачунялі. А гэта ім не падабаецца», - заявіў ён.

Расейскі актор заявіў, што «зачараваны Беларуссю». Тут, з ягоных слоў, жывуць вельмі талерантныя людзі. Іх ён параўнаў з эльфамі. Каб быць больш пераканаўчым, Ахлабысцін згадаў анекдот пра беларуса, які сеў на цвік.

Актор зняпраўдзіў чуткі пра тое, што набыў у Магілёве кватэру. Адказваючы на пытанне: «Ці плануеце яе набыць?», Расеец выказаўся, што не супраць быў бы. У Беларусі яму камфортна, а ад Масквы ён стаміўся.

«Вы ведаеце - сур'ёзна. Мяне бацька не бянтэжыць. Я «калгаснік», як бацька. Я ўжо ў гадах. А ў яго асноўны электарат такі. Гэта значыць я проста ў «касу трапляю», - сказаў актор.

Свой творчы вечар Ахлабысцін скончыў нечакана. Падзякаваў публіцы і сышоў са сцэны - спяшаўся на цягнік.

Творчыя вечары скандальна вядомы сваімі выказваннямі пра сітуацыю ва Украіне і краінах постсавецкай прасторы расейскі актор і святар правёў у Менску, Гародні і Магілёве. Арганізавала беларускае турнэ Івана Ахлабысціна канцэртная агенцыя «Шаблі». Ягоны дырэктар Уладзімір Шаблінскі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» заяўляе, што не з'яўляецца прыхільнікам ідэй актора і прызнае, што некаторыя з іх, калі б расеец быў грамадзянінам Беларусі, «цалкам маглі б разглядацца з пункту гледжання дзеючага заканадаўства нашай краіны як «распальванне варожасці».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках