24 красавiка 2024, Серада, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР дасць беларускаму банку $12 мільёнаў

6
ЕБРР дасць беларускаму банку $12 мільёнаў

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дасць Беларускаму народнаму банку (БНБ) сіндыкаваны крэдыт сумаю да $12 млн.

«Сродкі дазволяць БНБ, што канцэнтруе сваю дзейнасць на крэдытаванні малога і сярэдняга мясцовага бізнэсу, пашырыць фінансаванне гэтага сектара ў Беларусі», - праінфармавалі ў банку.

Крэдыт будзе складацца з крэдыту А сумаю да $5 млн за кошт уласных сродкаў ЕБРР і крэдыту Б да $7 млн, які будзе сіндыкаваны European Fund for Southeast Europe і Impulse Microfinance Investment Fund, піша БелТА.

Генеральны дырэктар Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі адзначыў, што ў БНБ цэняць давер і падтрымку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, рады пашырэнню кола партнёраў за кошт кампаній Incofin і EFSE. «Мы зацікаўленыя ў развіцці магчымасці прыцягнення ў краіну больш танных і доўгатэрміновых рэсурсаў, а таксама ў дыверсіфікацыі рэсурснай базы, што дазволіць нашаму банку больш грунтоўна задавальняць попыт на фінансаванне з боку сярэдняга і малога бізнэсу. Таму праца ў гэтым напрамку будзе прадоўжаная», - сказаў Канстанцін Цэрэтэлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках