29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія вайскоўцы праляцяць над Беларуссю на ўкраінскім самалёце

Польскія вайскоўцы праляцяць над Беларуссю на ўкраінскім самалёце

Палёт пройдзе на гэтым тыдні.

Місія Польшчы ў перыяд з 24 да 28 лістапада плануе выканаць назіральны палёт над тэрыторыямі Беларусі і Расеі ў рамках рэалізацыі міжнароднага Дагавора адкрытага неба. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ, паведамляе «Интерфакс».

«Палёт будзе выкананы на ўкраінскім самалёце назірання Ан-30Б», - паведаміў журналістам начальнік нацыянальнага Цэнтра памяншэння ядзернай небяспекі Сяргей Рыжкоў.

Ан-30Б не прызначаны для прымянення зброі. Самалёт і ўсталяваныя на ім аэрофотаапараты прайшлі міжнародны агляд. У ім бралі ўдзел і расейскія спецыялісты, «што выключае выкарыстанне тэхнічных сродкаў, не прадугледжаных Дагаворам адкрытага неба», адзначыў Рыжкоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках