20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данбасе доўжацца баі паміж групоўкамі баевікоў

1
У Данбасе доўжацца баі паміж групоўкамі баевікоў

На акупаванай тэрыторыі Данбаса доўжацца мерапрыемствы ў стварэнні так званай «Арміі Наваросіі».

Пра гэта паведамляе кіраўнік групы Інфармацыйны супраціў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Працэс аб'яднання бандфармаванняў, які праводзіцца пад кіраўніцтвам Генштаба ВС РФ пры падтрымцы ФСБ РФ, суправаджаецца сутыкненнямі паміж узброенымі групоўкамі. Адзначаныя выпадкі арыштаў прадстаўнікоў асобных тэрарыстычных груп», - паведаміў Тымчук.

Ён адзначыў, што найбольш актыўныя сутыкненні адзначаюцца ў паўднёвых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, дзе расейскія найміты (у першую чаргу т.зв. «казацтва») вядуць узброеную барацьбу з дробнымі групамі мясцовых баевікоў, уцекачамі з раёнаў Горлаўкі, Макееўкі, Енакіева, Стаханава і Данецка.

«Камандная структура новай «арміі» не ў стане кантраляваць гэтыя тэрарыстычныя групы на тэрыторыі як «ДНР», так і «ЛНР», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках