20 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Пуціну засталося кіраваць два гады

28
The Economist: Пуціну засталося кіраваць два гады

І нават гэты тэрмін выглядае сумнеўным.

Падзенне коштаў на нафту, абвал рубля і неабходнасць выплаты запазычанасці здольныя нанесці магутны ўдар па Расеі, а драпежніцкая замежная палітыка Уладзіміра Пуціна можа яшчэ больш пагоршыць сітуацыю. Пра гэта ідзе гаворка ў артыкуле «зраненая эканоміка» брытанскага выдання The Economist, піша ZN.ua.

Большасць праблем прэзідэнт Расеі стварыў сабе самастойна: канфлікт на ўсходзе Украіны расце, стасункі з Захадам дасягнулі сваёй ніжэйшай кропкі, на межах Расеі працягваецца наступ ісламістаў, а ўнутры краіны расце колькасць тых, хто сумняваецца ў апраўданасці яго ўкраінскай палітыкі.

«Аднак існуе адна праблема, якая можа перасягнуць усё вышэйпералічанае: саслабелая расейская эканоміка можа пагрузіцца ў крызіс», - піша выданне.

Адчувальны неспакой выклікаюць кошты на нафту, якія абрынуліся з 110 даляраў за барэль у першай палове года да менш за 80 даляраў за барэль цяпер. Так як больш за дзве траціны экспарту прыпадае на энэргарэсурсы, Расея нясе значныя страты. На думку выдання, Пуцін упэўнены, што яны зноў вырастуць. Але аб'ёмы здабычы нафты ў свеце растуць, а краіны АПЕК рашуча настроеныя абараніць сваю долю рынку.

Курс рубля за апошнія тры месяцы знізіўся на 23%. Як адзначае The Economist, «рубель, які падае, зрабіў такія экспартныя галіны, як сельская гаспадарка, больш канкурэнтаздольнымі. Гэтыя экспартныя галіны ў спалучэнні са зваротнымі санкцыямі спадара Пуціна, які блакаваў імпарт, азначаюць, што Расея пакуль захоўвае станоўчы гандлёвы баланс». Але, улічваючы наяўнасць істотных запасаў замежнай валюты (каля 370 мільярдаў даляраў паводле ацэнак Цэнтрабанка) і звычку расейцаў ва ўсім вінаваціць замежнікаў, на думку некаторых экспэртаў выдання, Пуцін пратрымаецца ва ўладзе яшчэ каля двух гадоў. Але само выданне сцвярджае, што ўсё гэта выглядае сумнеўна: за апошні год на спробы абараніць рубель было выдаткавана 100 млрд даляраў, а больш за 170 млрд знаходзяцца ў двух расейскіх фондах дабрабыту. «Частка іх актываў з'яўляецца не зусім надзейнай, у тым ліку розныя долі ў расейскіх дзяржаўных банках і даўгавых абавязацельствах Украіны, якія імкліва абясцэньваюцца праз агрэсію Пуціна. У адным з гэтых фондаў захоўваюцца сродкі, прызначаныя для выплат пенсій. У рэальнасці дзяржава можа вызваліць для патрэб кампаній толькі 270 мільярдаў даляраў - гэта ўжо менш, чым выплаты замежных запазычанасцяў, якія неабходна будзе выплаціць у бліжэйшыя два гады»- гаворыцца ў публікацыі.

Вялікай праблемай з'яўляецца неабходнасць выплаты запазычанасцяў. «Расейскія кампаніі назапасілі 500 мільярдаў даляраў замежных абавязацельстваў, і 130 мільярдаў даляраў неабходна будзе вярнуць да канца 2015 года, - сказана ў артыкуле. - Нафтавы гігант «Раснафта» нядаўна звярнуўся да Крамля з просьбай выдзеліць яму 44 трлн рублёў. Пакуль Пуцін адказаў адмовай, аднак ён не можа дазволіць кампаніі, якая на 70% належыць дзяржаве і ў якой працуюць 160 тысяч чалавек, збанкрутаваць».

Сусветныя санкцыі таксама значна ўдарылі па Расеі. Большая частка багацця краіны размяркоўваецца паміж сябрамі Уладзіміра Пуціна, супраць якіх банкіры ўвялі абмежаванні. Пацярпела і шэраг расейскіх кампаній.

«Далейшае прасоўванне ўглыб Украіны пагражае абярнуцца ўзмацненнем жорсткасці санкцый Захаду. Некаторыя з гэтых санкцый, такія як, да прыкладу, забарона на карыстанне міжнароднай сістэмай плацяжоў SWIFT, могуць паралізаваць расейскі гандаль. Частковая забарона на расейскі экспарт можа абрынуць эканоміку Расеі, як гэта ўжо было з Іранам», - гаворыцца далей у артыкуле.

«У рэшце рэшт, спадару Пуціну прыйдзецца засвоіць, што ўсякае дзеянне мае свае наступствы. Калі вы ўрываецеся на тэрыторыю замежнай дзяржавы, сусветная супольнасць выступіць супраць вас. Тое ж самае тычыцца эканомікі. Калі б на ўмацаванне расейскай эканомікі спадар Пуцін выдаткаваў больш часу, чым на ўзбагачэнне сваіх сяброў, ён бы цяпер не апынуўся ў такім бядацкім становішчы», - падсумоўвае выданне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках