18 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Дзверы Альянсу адчыненыя для Украіны

1
Генеральны сакратар NATO: Дзверы Альянсу адчыненыя для Украіны

Украіна будзе сябрам Альянсу, калі выканае крытэры і калі гэтага захоча.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Так ён адказаў на пытанне аб сяброўстве Украіны ў Альянсе падчас паседжання Парламенцкай асамблеі NATO ў Гаазе (Нідэрланды), паведамляе "Еўрапраўда".

"Адчыненыя дзверы застаюцца адчыненымі. Мы так вызначылі. Я быў на саміце ў Бухарэсце, калі мы вызначылі, што Украіна будзе сябрам (NATO). Гэтая пастанова застаецца ў дзеянні, калі Украіна выканае крытэры для сяброўства і калі яна гэтага захоча", - заявіў Столтэнберг.

Разам з тым генеральны сакратар NATO нагадаў, што Украіна наважыла абраць пазаблокавую палітыку.

"Пытання ўкраінскага сяброўства не было ў парадку дня ў апошнія гады, бо Украіна так наважыла. Я паважаю гэтую пастанову, бо кожная суверэнная нацыя вызначае для сябе, якую абраць палітыку бяспекі. Але нашы дзверы адчыненыя для краін, якія выканалі крытэрыі для сяброўства, і гэта сапраўды для Украіны", - падкрэсліў Столтэнберг.

Нагадаем, у нядзелю кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што не бачыць Украіну сябрам Альянсу.

Раней паведамлялася, што ў тэкст кааліцыйнага пагаднення парламенцкай кааліцыі быў унесены пункт пра тое, што мэтай Украіны з'яўляецца сяброўства ў NATO. У той жа час, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю брытанскай тэлерадыёкарпарацыі BBC таксама адзначыў, што Расеі патрэбныя гарантыі таго, што ніхто не думае аб уваходжанні Украіны ў NATO.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках