29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Гайдукоў зноў затрыманы за раздачу ўлётак

7
Андрэй Гайдукоў зноў затрыманы за раздачу ўлётак

Актывіст аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў 24 лістапада затрыманы ў Полацку.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД, Гайдукоў раздаваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў.

Гайдукова абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Улёткі канфіскаваныя.

Таксама быў затрыманы малады чалавек, які фатаграфаваў, як Гайдукоў раздае ўлёткі.

Нагадаем, былы палітвязень Андрэй Гайдукоў 21 лістапада ўжо затрымліваўся за раздачу ўлётак у Наваполацку. Тады яго таксама адвезлі ў міліцыю, дзе склалі пратакол з нагоды арганізацыі і правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках