25 красавiка 2024, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава вымусілі з'ехаць з Менска

7
Паўла Вінаградава вымусілі з'ехаць з Менска

Лідар «Змены» вырашыў пераехаць да бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына - пагроза трапіць у ЛПП.

Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, вырашыў з'ехаць з Менска, паведамляе «Еўрарадыё».

«Ёсць палітвязні, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталакаголікам», - распавядае Павел Вінаградаў.

Актывіст ужо мае тры адміністрацыйныя арышты за «стан алкагольнага ап'янення». Цяпер яны абскарджваюцца, аднак у пазітыўны для сябе вынік Вінаградаў не верыць. У выніку праваахоўнікі змогуць атрымаць магчымасць адправіць яго на медыцынскае абследаванне ў ЛПП, а потым пасля першага ж пратаколу «за п'янку» актывіст наогул можа стаць кліентам гэтай медыцынска-папраўчай установы.

«Лібералізацыі ў нас пад выбары 2015 года не прадбачыцца. Таму я думаю, што лепш з'ехаць. У ЛПП я не хачу», - кажа Вінаградаў, які прадаўжаў жыць у сталіцы, нягледзячы на затрыманні і намёкі аб тым, што яму варта з'ехаць.

У Менску Павел прабудзе яшчэ каля двух тыдняў. Чым зоймецца ў Беразіно, пакуль не ведае. На добры заробак там разлічваць не прыходзіцца.

«У мяне ёсць тры хадавыя рабочыя спецыяльнасці - цырульнік, слесар і зваршчык. Але нават калі мне моцна пашанцуе, то я ў Беразіно буду зарабляць максімум 300 даляраў», - кажа ён.

Жонка Паўла Святлана пакуль застанецца ў Менску - трымае праца. Ці вернецца Вінаградаў у сталіцу і калі, актывіст не ведае.

«Як нешта раптам адбудзецца важнае, я гатовы. Але пакуль не магу сказаць, калі дакладна змагу вярнуцца», - дадае Вінаградаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках