19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна купіць мільярд кубаметраў расейскага газу

Украіна купіць мільярд кубаметраў расейскага газу

Украіна, Расея і Еўракамісія прынялі ў Бруселі зімовы газавы план.

Да канца 2014 Украіна купіць мільярд кубаметраў расейскага газу. Пра гэта заявіў кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Акрамя таго, Украіна праводзіць перамовы аб аднаўленні рэверсных паставак газу з Венгрыі. Калі яны будуць паспяховыя, пастаўкі павінны пачацца на працягу бліжэйшых месяцаў. «Мы спадзяемся на тое, што пастаўкі газу з Венгрыі адновяцца ў снежні або ў студзені наступнага года», - цытуе агенцтва Кобалева.

31 кастрычніка Украіна, Расея і Еўракамісія прынялі ў Бруселі зімовы газавы план, які прадугледжвае аднаўленне паставак Кіеву расейскага паліва. Да канца 2014 Украіна павінная пагасіць доўг у памеры 3,1 мільярда даляраў і купіць у "Газпрама" дадатковыя аб'ёмы газу на ўмовах перадаплаты. Згодна з дамоўленасцямі, з 1 лістапада 2014 г. па 31 сакавіка 2015-га Масква дасць Кіеву зніжку ў 100 даляраў за тысячу кубаметраў да цаны на газ, якая вызначаецца паводле формулы ў кантракце паміж «Газпрамам» і «Нафтагазам» ад 2009 года.

4 лістапада "Нафтагаз» перавёў «Газпраму» 1,45 мільярда даляраў у якасці першага плацяжу ў абавязку за пастаўлены раней газ. 18 лістапада міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан заявіў, што Украіна закупіць расейскі газ і да 1 снежня адправіць за яго перадаплату.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках