19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Расея хоча анэксаваць частку Грузіі

5
Кіраўнік МЗС Эстоніі: Расея хоча анэксаваць частку Грузіі

Дамова Расеі і Абхазіі паказвае на жаданне Расеі анэксаваць частку Грузіі.

Так мяркуе міністр замежных спраў Эстоніі Кейт Пентус-Разіманус, піша zn.ua.

На сустрэчы з кіраўніцай замежнапалітычнага ведамства Швецыі Маргат Вальстрэм у Стакгольме, Пентус-Разіманус заявіла, што падпісаная ў панядзелак у Сочы дамова аб так званым партнёрстве і інтэграцыі дэ факта выклікае неспакой, паведаміла BNS прэс-служба МЗС Эстоніі.

«Ёсць небяспека, што гэта можа прывесці да анэксіі Расеяй часткі Грузіі. Гэты крок парушае суверэнітэт Грузіі, супярэчыць нормам міжнароднага права і абавязальніцтвам, якія Расея ўзяла на сябе перад Радай Еўропы, і так званым шостым з пунктаў мірнага плана», - сказала кіраўніца МЗС Эстоніі , піша выданне Рostimees.

З яе слоў, дамова парушае жэнеўскі перамоўны працэс і тым самым выводзіць з раўнавагі сітуацыю ва ўсім рэгіёне.

«Дзеянні Расеі ў Абхазіі, у тым ліку ўстаноўка памежных збудаванняў, нелегальныя. Мы заклікаем Расею выконваць усе абавязацельствы што да мірнай дамовы 2008 года, у тым ліку адвесці войскі на пазіцыі, якія існавалі да пачатку канфлікту. Важна таксама, каб прадстаўнікам назіральнай місіі ЕЗ быў забяспечаны доступ у рэгіёны Абхазіі», - сказала Пентус-Разіманус.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і лідар Абхазіі, якая адмежавалася ад Грузіі, Рауль Хаджымба падпісалі дамову «аб саюзнiцтве і стратэгічным партнёрстве», разлічаную на 10 гадоў і прадугледжвае стварэнне аб'яднаных узброеных сілаў.

У ЕЗ заяўляюць, што дамова паміж Абхазіяй і Расеяй супярэчыць пазіцыі Брусэля аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. Тбілісі ў кастрычніку заяўляў, што, у выпадку падпісання новая дамова стане чарговым крокам у кірунку Абхазіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках