Міліцыянты ўварваліся ў кватэру да экс-палітвязня Гайдукова
9- 25.11.2014, 14:33
- 10,207
Актывісту ўручылі позву ў суд.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
У Наваполацку міліцыянты з дапамогай суседкі ўварваліся ў кватэру актывіста Андрэя Гайдукова і ўручылі яму позву ў суд на сёння на 14:00. Яна звязаная з яго затрыманнем 21 лістапада.
Андрэй Гайдукоў адзначыў, што ў судзе будзе патрабаваць адваката, таму пасяджэнне можа быць перанесенае.
Нагадаем, раней актывіст быў затрыманы 8 лістапада 2012 г. Яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці. 1 ліпеня 2013 Гайдукоў быў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калоніі. Праваабаронцамі Андрэй Гайдукоў быў прызнаны палітвязнем. Яго вызвалілі 8 траўня 2014 года.