24 красавiка 2024, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO патрабуе ад Расеі вярнуць Крым і выконваць Менскія дамоўленасці

5
NATO патрабуе ад Расеі вярнуць Крым і выконваць Менскія дамоўленасці

Парламенцкая асамблея NATO прыняла рэзалюцыю з шэрагам заклікаў да сваіх краін-сябраў, а таксама кіраўніцтва Украіны і Расеі.

Тэкст дакумента размешчаны на сайце ўкраінскага МЗС, паведамляе «Украінская праўда».

У прыватнасці, арганізацыя заклікала Крэмль вярнуць Украіне незаконна анэксаваны Крым, заклікаць сепаратыстаў скласці зброю, вызваліць украінскіх закладнікаў, спыніць прапаганду ў СМІ і выконваць менскія дамоўленасці.

Сваіх краін-сябраў NATO заклікае прытрымлівацца сваіх абавязанняў у падтрымцы Украіны, не дапусціць замарожванне канфлікту на Данбасе, падоўжыць санкцыі супраць Расеі, пакуль яна не прадэманструе гатоўнасць да супрацоўніцтва, пацвердзіць, што анэксія Крыма ніколі не будзе прызнаная.

Таксама краіны-сябры прызываюцца ўзмацняць абараназдольнасць NATO на яго ўсходніх межах і павялічыць падтрымку саюзнікаў, якія пацярпелі ад антысанкцый Расеі, супрацьстаяць расейскай дэзінфармацыі, павялічваць незалежнасць ад расейскай нафты і газу, не спыняць працэс пашырэння Альянсу.

У звароце да кіраўніцтва Украіны ўтрымліваецца заклік весці дэмакратычныя рэформы і прадэманстраваць канкрэтныя дзеянні, што сённяшняя Украіна змагаецца з карупцыяй і алігархічным уплывам рашуча і без выключэнняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках