28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Беларусі схадзіў «на дыван» у МЗС Украіны

17
Пасол Беларусі схадзіў «на дыван» у МЗС Украіны

Валянцін Вялічка быў выкліканы ў МЗС у сувязі з інцыдэнтамі з украінскімі сцягамі на канцэрце «Океана Ельзи» ў Менску.

Пра гэта выданню «Новый регион» паведаміў прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс.

«Учора была размова з паслом Беларусі. Ён быў запрошаны ў МЗС для таго, каб патлумачыць прычыны такіх паводзінаў беларускіх міліцыянтаў на гэтым мерапрыемстве, - сказаў Перабійніс. - Тлумачэнне было такое ж, як і МЗС Беларусі ў «Твітэры», адказаў, што існуюць інструкцыі, якія забараняюць выкарыстанне сцягоў на такіх масавых мерапрыемствах». «Але тут нават справа не ў інструкцыях, а ў тым, што, сапраўды, была прадэманстраваная пэўная непавага да дзяржаўных сымбаляў сяброўскай суседняй краіны. Менавіта ў гэтым і было нашае пытанне. Таму мы спадзяемся, што будуць зробленыя пэўныя высновы», - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС Украіны.

Нагадаем, канцэрт «Океана Ельзи» прайшоў вечарам 21 лістапада і супаў з Днём годнасці і свабоды, які сёлета ўпершыню адзначаецца ва Украіне ў сувязі з гадавінай пачатку падзей на Майдане. Некаторыя прыхільнікі гурту неслі на канцэрт дзяржаўныя сцягі і іншую сімволіку Украіны, якую канфіскоўвалі ля ўваходу на «Менск-Арэне» супрацоўнікі АМАПу. Інцыдэнты працягваліся і ў залі, куды некаторым гледачам усё ж удалося пранесці сцягі і стужачкі нацыянальных колераў.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках