18 красавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Фясенка: Пуцін рыхтуе пастку для Захаду

3
Уладзімір Фясенка: Пуцін рыхтуе пастку для Захаду

Апошнія ўмовы Крамля аб гарантаванні не ўдзелу Украіны ў NATO у абмен на мір з'яўляюцца спробай падчапіць Захад на «кручок».

Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам «Укринформа» выказаў старшыня Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка.

«Расейская Федэрацыя спрабуе пераканаць асобныя еўрапейскія краіны, асобных еўрапейскіх палітыкаў у тым, што не трэба браць Украіну ў NATO. Быццам гэта будзе гарантыяй развязання ўкраінскага крызісу. Зафіксаваць, што Украіны не будзе ў NATO - тады ўсё будзе добра. Захаду падкідваюць такі кручок», - адзначыў ён.

Са слоў эксперта, такія саступкі не стануць гарантыяй спынення вайны. Насупраць, яны могуць развязаць рукі расейскаму агрэсару: «Будуць новыя ультыматумы. Цяпер кажуць, што Украіна не можа быць у NATO, а заўтра скажуць, што супраць таго, каб Украіна была ў Еўрапейскім Звязе».

Фясенка нагадаў аб саміце NATO у Бухарэсце 2008 года: «Тады Расея прапаноўвала такія ж умовы (у дачыненні да Украіны і Грузіі), і Захад, у прыватнасці Нямеччына і Францыя, пайшлі на такі кампраміс. Аднак адбылося наступнае: у той жа год РФ развязала вайну супраць Грузіі».

«Вельмі важна выразна зафіксаваць, што падобныя прапановы Расеі з'яўляюцца пасткай, што нельга згаджацца на такія варыянты», - мяркуе Фясенка.

На ягонае перакананне, Украіна сама павінна вызначыцца уступаць ёй у Паўночнаатлантычны саюз ці не: «Для нас прынцыпова, каб ніхто ў нас не забіраў суверэнная права самавызначацца, прымаць пастановы аб тым, куды і як рухацца. Ніхто не можа рабіць нам замежныя абмежаванні».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках