25 красавiка 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаве судзяць «Вольны горад»

3
У Крычаве судзяць «Вольны горад»

Крычаўскі раённы суд прадоўжыў разгляд позвы ідэолага райвыканкама Марыны Максімавай.

Яна абвінавачвае журналістаў незалежнай газеты «Вольны горад» у абразе, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у кастрычніку незадаволенасць галоўнага ідэолага раёна выклікала фраза, што яна «ў ідэалагічнай працы разбіраецца як вядомая жывёла ў апельсінах». Фраза змяшчалася ў артыкуле «Не ў сваім крэсле?», апублікаваным на сайце газеты 9 верасня. У артыкуле гаворка ішла аб стасунках мясцовых уладаў да інфармавання грамадзян аб сітуацыі, якая склалася ў раёне пасля абвальвання будынка Крычаўскай гімназіі. Суд пачаў разгляд справу аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Максімавай 22 кастрычніка.

Марына Максімава павінна была прадставіць палажэнне аб ідэалагічным аддзеле райвыканкама і рэгламент ягонай працы, аднак гэтага зроблена не было. «Суддзя запатрабавала, каб да наступнага пасяджэння усё гэта было. Мы мяркуем, што суддзя павінна вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас выканкаму за ігнараванне патрабаванняў суда. У пятніцу мы заявім хадайніцтва аб вынясенні прыватнага вызначэння», - сказаў журналіст.

З ягоных слоў, на праведзеным пасяджэнні суд далучыў да справы копію заявы ў пракуратуру ад выдаўца «Вольнага горада» Уладзіміра Кудраўцава, дзе ўтрымліваюцца сцвярджэння аднаго з чытачоў газеты аб парушэнні Максімавай беларускага заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй.

Разам з тым суд не задаволіў хадайніцтва адказчыкаў аб выкліку ў суд старшыні Крычаўскага райвыканкама Васіля Сысаева, намесніцы старшыні райвыканкама ідэалагічнай працы Жанны Дзмітрыевай і галоўнага рэдактара праўладнай газеты «Крычаўскае жыццё» Таццяны Іўкінай. «Па гэтых хадайніцтвах суддзя адмовіла. Гэта выклікае наша абурэнне, таму што суддзя мяркуе, што гэта не трэба», - адзначыў Сяргей Няроўны.

Журналісты незалежнай газеты ўпэўненыя, што ніяк не абражалі Марыну Максімаву і не называлі яе жывёлай. «Прыведзеная фраза або прымаўка не з'яўляецца абразай, і ніякі орган не ўсталяваў зваротнага, і ў нас не было прамога намеру на абразу», - сказаў Няроўны.

Атрымаць каментар Марыны Максімавай адносна ходу суда і пазіцыі адказчыкаў пакуль не ўдалося.

Наступнае пасяджэнне суда прызначана на 28 лістапада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках