28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская артылерыя нанесла 80 удараў у адказ па баявіках

2
Украінская артылерыя нанесла 80 удараў у адказ па баявіках

Сітуацыя ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі застаецца напружанай.

За дзень зафіксавана 47 абстрэлаў баявікамі пазіцый сіл АТА. Агонь вёўся з выкарыстаннем розных тыпаў гармат, мінамётаў, рэактыўных сістэм, танкаў, піша УНИАН.

Актыўнасць баявікоў захоўваецца ў трох стратэгічных кірунках: Луганскім, Дэбальцэўскім і Данецкім.

У зоне абстрэлаў з боку баевікоў апынуліся населеныя пункты Луганскай вобласці: Станічна-Луганскае, Арцема, Альхова, Крымскае, Шчасце, Трохізбёнка, Сакольнікі, Верхняя Альховая. На Данетчыне - населеныя пункты Малаарлоўка, Пескі, Данецк, Еленаўка, Новакалінава, Тоненькае, Опытнае, Верхнеторацкае.

«У Дэбальцэўскім кірунку - Дэбальцаво, Нікішына, Шумы, Палтаўскае, Калінаўка, Траецкае, Міус», - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра АТА.

Акрамя таго, на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей зафіксавана 10 абстрэлаў населеных пунктаў. Працягваецца праверка інфармацыі аб гібелі і раненні грамадзянскіх асоб. Таксама былі атакі на аэрапорт «Данецк».

Артылерыя сіл АТА, у адказ на падступныя абстрэлы з боку баевікоў, выканала 83 агнявыя ўдары па іх пазіцыях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках