20 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-начальніка штаба АТА абвінавачваюць у дачыненні да гібелі 49 дэсантнікаў

7
Экс-начальніка штаба АТА абвінавачваюць у дачыненні да гібелі 49 дэсантнікаў

Генерал Віктар Назараў арыштаваны.

Пячэрскі раённы суд Кіева выбраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 2 месяцы і прызначыў заклад 365 тыс грыўняў для першага намесніка кіраўніка антытэрарыстычнай аперацыяй, намесніка начальніка Генеральнага штаба, які падазраецца ў службовай халатнасці, якая прывяла да катастрофы самалёта Іл-76 над аэрадромам у Луганску.

Адпаведную пастанову абвясціў суддзя Вячаслаў Підпалый, паведамляюць «Украинские новости».

Суд прызнаў абгрунтаванымі падазрэнні пракуратуры ў дачыненні да Віктара Назарава. Таксама суд прызнаў неабходным арышт падазраванага, бо інакш той можа хавацца ад следства і знішчаць довады. Падчас пасяджэння Назараў адмаўляў сваю датычнасць да катастрофы Іл-76 і сцвярджаў, што інфармацыя Службы бяспекі Украіны аб гатоўнасці баевікоў збіць самалёт паступіла ў штаб АТА занадта позна.

Адвакаты падазраванага сцвярджалі, што іх падабароннаму нельга знаходзіцца пад вартай па стане здароўя, паколькі ў Назарава дыягнаставаная катаракта аднаго вока.

Дзяржабвінавачанне сцвярджае, што Назараў праявіў нядбалае стаўленне да вайсковай службы, што пацягнула цяжкія наступствы, а менавіта: гібель 49 чалавек і знішчэнне маёмасці на суму 2,8 млн грыўняў.

Нагадаем, вайсковая пракуратура 18 лістапада паведаміла Назараву аб падазрэнні ў нядбалым стаўленні да вайсковай службы ў сувязі з катастрофай самалёта Іл-76 у чэрвені. Пракуратура сцвярджае, што генерал не прыняў да ўвагі інфармацыю СБУ пра пагрозу збіцця самалёта і дазволіў правядзенне спецаперацыі дастаўкі роты вайскоўцаў у Луганскі аэрапорт.

14 чэрвеня ў выніку падзення збітага сепаратыстамі вайскова-транспартнага самалёта Іл-76 над аэрапортам ў Луганску загінула 49 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках