24 красавiка 2024, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка тасуе кадры, каб не групаваліся

11
Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка тасуе кадры, каб не групаваліся

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што Лукашэнка баіцца моцных фігур на высокіх пасадах.

- У нас кітайскі метад кадравай палітыкі: калі хтосьці падняў галаву, яго трэба прыбраць. Такі метад прымяняецца, каб яны там не групаваліся. А раптам у іх нейкія думкі з'явяцца? Гэтую каманду Лукашэнкі, па ягонаму ж выразу, увесь час «ператрахіваюць», - адзначае палітык.

Былы спікер парламента не спяшаецца звязваць апошнія кадравыя змены ў краіне з надыходзячымі ў 2015 прэзідэнцкімі выбарамі, піша «Заўтра тваёй краіны».

- У Лукашэнкі няма абсалютна ніякай турботы з нагоды вынікаў гэтых выбараў, паколькі ён упэўнены, што сістэма не дасць збой і на гэты раз, - прагназуе палітык.

Нагадаем, учора Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з вайсковай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках