16 красавiка 2024, aўторак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька выставіў ультыматум

39
Лябедзька выставіў ультыматум

На думку Палітрады АГП іншых кандыдатаў, акрамя Статкевіча і Лябедзькі, няма.

25 лістапада прайшло пасяджэнне Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Галоўнае пытанне - прэзідэнцкая кампанія і перспектывы правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Анатоль Лябедзька заявіў адкрыта пра свае прэзідэнцкія амбіцыі і выставіў ультыматум іншым палітычным партыям, піша ucpb.org.

«Мы зафіксавалі практычна аднагалосна падтрыманую пазіцыю (адзін устрымаўся), што галоўным з'яўляецца сцэнар прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, а не працэдуры, - заявіў партыйнаму сайту Анатоль Лябедзька. - Мы прынялі пастанову, што партыя падтрымлівае сцэнар, які складаецца з двух пунктаў.

Першы - фарміраванне ініцыятыўнай групы ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і фіксацыя спробы яе рэгістрацыі. Гэта наша пасланне актыўнай частцы беларускага грамадства - краіне патрэбныя свабодныя сумленныя выбары, і ў краіне не павінна быць палітычных зняволеных. Другі пункт - гэта тое, што мы называем моцнай пазітыўнай эканамічнай альтэрнатывай - новая эканамічная палітыка. Гэта пасланне да тых людзей, якія мяркуюць, што ўлада не спраўляецца з эканомікай і сацыяльнай сферай і перакананыя, што патрэбныя эканамічныя рэформы. Пры гэтым мы будзем рабіць спробу рэгістрацыі дэмакратычнага кандыдата».

На думку сяброў Палітрады, на сённяшні дзень няма іншых кандыдатаў акрамя Мікалая Статкевіча і Анатоля Лябедзькі, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Таму ў якасці кандыдата Палітрада разглядае прадстаўніка АГП і спробу яго рэгістрацыі. Пры гэтым партыя пакідае за сабой права выйсці з гэтай кампаніі на любым яе этапе.

«Гэты абумоўлены ўдзел будзе сфармаваны з некалькіх пунктаў, якія ўлада павінна цалкам выканаць, - растлумачыў Анатоль Лябедзька. - У залежнасці ад гэтага мы пакідаем за сабой права ўдзельнічаць да канца ў гэтай кампаніі, або выходзіць з яе на тым ці іншым этапе. Таксама мы прынялі пастанову правесці кансультацыі ў рамках «Талакі» і сфармуляваць салідарную пазіцыю ў працэдуры выбару адзінага кандыдата».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках