24 красавiка 2024, Серада, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Радзе сфармуюць кіраўніцтва і створаць кааліцыю

Заўтра ў Радзе сфармуюць кіраўніцтва і створаць кааліцыю

Рабочая група павінна завяршыць падрыхтоўку сесіі, а заўтра павінны вызначыць кіраўніцтва парламента Украіны.

Пра гэта заявіў кіраўнік дэпутацкай групы ў падрыхтоўцы першай сесіі Вярхоўнай Рады VІІІ склікання Уладзімір Гройсман, адкрываючы яе пасяджэнне, паведамляе УНІАН.

"Сёння праходзіць апошняе пасяджэнне падрыхтоўчай рабочай групы ў правядзенні першага пасяджэння Вярхоўнай Рады Украіны. І менавіта сёння павінны быць разгледжаныя ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні ў правядзенні 27 лістапада, як было вызначана нашай пастановай першага паседжання новаабранай Вярхоўнай Рады Украіны", - сказаў Гройсман.

Ён сказаў, што менавіта заўтра дэпутаты павінны будуць сфармаваць часовы прэзідыум парламента.

"Сфарміраваць кіраўніцтва парламента, прыняць усе неабходныя пастановы для таго, каб народ Украіны зразумеў, што з 27 чысла пачынаецца праца новай Вярхоўнай Рады, у якой менавіта заўтра будзе створаная кааліцыя палітычных партый", - сказаў ён.

Гройсман адзначыў, што чальцы групы павінны зрабіць усё для таго, каб парламент пачаў якасна працаваць.

Ён заклікаў чальцоў рабочай групы ўзгадніць усе неабходныя пастановы, прынамсі, сёння павінны быць разгледжаныя арганізацыйныя пытанні і пытанне парадку дня працы парламента.

Таксама, з ягоных слоў, заўтра на першым пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання павінна быць створаная парламенцкая кааліцыя і ўнесеная кандыдатура новага прэм'ер-міністра ад "Народнага фронту".

Ён адзначыў, што трэба менавіта заўтра "прыняць усе неабходныя пастановы для таго, каб народ Украіны зразумеў, што з 27 чысла пачынаецца праца новай Вярхоўнай Рады, у якой будзе менавіта заўтра створаная кааліцыя палітычных партый, на разгляд якой будзе ўнесеная кандыдатура новага прэм'ер-міністра Украіны ад "Народнага фронту", як гэта было сказана раней, і з заўтрашняга дня мы павінны пачаць новую старонку ў развіцці Украіны".

Гройсман падкрэсліў, што сёння ва Украіне "ёсць шмат выклікаў, і людзі не могуць чакаць, пакуль мы будзем вельмі доўга думаць над пытаннямі, якія ўжо на сённяшні дзень, я перакананы, узгодненыя і не патрабуюць дадатковай прапрацоўкі".

Заўтра павінна адбыцца першае пасяджэнне новаабранай Вярхоўнай Рады Украіны восьмага склікання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках