16 красавiка 2024, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Украіна злезла з расейскай газавай іголкі

8
Арсень Яцэнюк: Украіна злезла з расейскай газавай іголкі

Прэм'ер Украіны мяркуе, што краіна ў значнай меры паменшыла залежнасць ад расейскага газу.

Пра гэта Арсень Яцэнюк заявіў падчас адкрыцця пасяджэння Кабміна ў сераду, паведамляе "Украинская правда".

"Мы злезлі з расейскай газавай іголкі. Не цалкам, так. Ну, нават Еўропа не можа цалкам вызваліцца ад расейскай газавай залежнасці. Але разам з нашымі еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі мы на 60% замянілі пастаўкі прыроднага газу з Расеі на пастаўку прыроднага газу з краін чальцоў Еўрапейскага Звязу", - сказаў ён.

Таксама Яцэнюк нагадаў, што ў чэрвені Украіна адмовілася ад расейскай часовай "зніжкі" на газ, якая б потым усё роўна прывяла да цаны ў 500 даляраў за 1000 кубаметраў, дзякуючы чаму зэканоміла 500 млн даляраў.

"Бо той газ, які мы купляем у еўрапейскіх партнёраў, таннейшы, чым той, які мы павінны былі купляць у расейцаў", - патлумачыў Яцэнюк.

Таксама ён запэўніў, што Украіна і ў далейшым будзе павялічваць аб'ёмы рэверсу газу з ЕЗ, будзе будаваць новыя газаправоды і прымаць іншыя меры для дыверсіфікацыі паставак газу.

З яго слоў, для гэтага ўжо ўкладзены шэраг кантрактаў, прынамсі - з кампаніяй Statoil, а таксама нямецкімі і французскімі кампаніямі.

Яцэнюк таксама паведаміў, што Украіна ў 2014 годзе знізіла спажыванне газу на 20% у параўнанні з 2013 годам.

Акрамя таго, ён выказаў надзею, што ў новым парламенце будзе меншае энэргетычнае лобі, чым было ў мінулым, што дазволіць зрабіць уласную здабычу газу ва Украіне больш празрыстай.

Таксама Яцэнюк запэўніў, што ўрад разам з еўрапейцамі працягне фінансаванне праграм уцяплення дамоў і ўстаноўкі лічыльнікаў.

"Таму наш шлях у энэргетычнай дыверсіфікацыі і змяншэнні залежнасці ад Расеі з'яўляецца паспяховым і будзе далей працягвацца", - упэўнены прэм'ер Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках