28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі: Цэнтр горада ў снайперах і «ціхарах»

62

Жыхары сталіцы паведамляюць аб вялікай колькасці сілавікоў у цэнтры Менска.

«Афігець, колькі мянтоў, снайпераў, службістаў задзейнічалі дзеля 4-х в'етнамцаў. У двары на пл.Перамогі ў мінібусе ішлі і ішлі снайперы са сваімі зачахлёным вінтоўкамі пасля каманды «адбой». Потым з усіх шчылін, з пад'ездаў, з кожнай аркі і нават з падвалаў павылазілі проста дзясяткі мянтоў і ў форме, і ў грамадзянскім. Колькі ж іх? Нават тая колькасць, якую задзейнічалі каля плошчы і на праспекце, уражвае», - напісала ў «Фэйсбуку» журналістка Любоў Лунёва.

«Ля плошчы Перамогі мноства «цітушак», - напісаў у «Фэйсбуку» журналіст Франак Вячорка.

Фота: Франак Вячорка

Нагадаем, генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонг прыбыў сёння ў Менск з афіцыйным візітам.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках