25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Швецыі: Мы будзем рашуча падтрымліваць Украіну і санкцыі супраць РФ

МЗС Швецыі: Мы будзем рашуча падтрымліваць Украіну і санкцыі супраць РФ

Швецыя і ў далейшым мае намер аказваць Украіне рашучую падтрымку.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў Швецыі Маргат Валстрэм, апублікаванай у сераду, перадае "Укрінфарм".

"Швецыя будзе цвёрда і рашуча падтрымліваць Украіну і санкцыі супраць Расеі, якія мы прынялі ў ЕЗ. Неабходна спыніць дэстабілізацыю Украіны, паважаць і прытрымлівацца палажэнняў Менскага пратаколу", - сказала Валстрэм.

Міністр таксама адзначыла, што пасля парламенцкіх выбараў ва Украіне Швецыя хацела б бачыць "змены ў бок стабільнай дэмакратыі, якая кіруецца прынцыпам вяршэнства права, у бок адкрытай эканомікі і дабрабыту, які расце, бяспекі ўсіх грамадзян, павагі да асноўных правоў чалавека".

"Але найлепшая будучыня магчымая, калі кожны возьме на сябе адказнасць: палітычныя лідары, якія не маюць права на памылкі лідараў памаранчавай рэвалюцыі 2004 года, калі асабістыя амбіцыі зацямнілі дзяржаўныя інтарэсы. Грамадзянская супольнасць і ўкраінскі народ, чыя сіла неабходная для прасоўвання пераменаў, увасаблення пераўтварэнняў", - напісала міністр.

У той жа час яна запэўніла, што Швецыя будзе "рабіць усё магчымае для дапамогі Украіне". Прынамсі, будзе працягнутае двухбаковае супрацоўніцтва з Украінай, на фінансаванне якога, у тым ліку і ў рамках ЕЗ, штогод вылучаецца 21 млн еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках