25 красавiка 2024, Чацвер, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Беларусі: Дэвальвацыя беларускага рубля наспела

94
Мінфін Беларусі: Дэвальвацыя беларускага рубля наспела

Уладам пара прыняць пастанову аб дэвальвацыі беларускага рубля.

Гэта неабходна для таго, каб падтрымаць айчынных экспарцёраў, заявіў сёння намеснік кіраўніка Міністэрства фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

З ягоных слоў гэта пастанова ўжо саспела, піша АФН.

"Вы бачыце, што адбываецца з нацыянальнымі валютамі Расеі, Украіны, Казахстана. Эканоміка Беларусі патрабуе ад дзяржавы прыняцця пастаноў, якія дазволяць айчынным прадпрыемствам несці найменшыя страты", - заявіў сёння Ермаловіч.

Ён не ўдакладніў, наколькі неабходна дэвальваваць беларускі рубель дзеля падтрымкі экспарцёраў. У лістападзе зафіксаваны прыкметны пераход рублёвых укладаў насельніцтва ў валюту. Заява Ермаловіча можа сур'ёзна пагоршыць гэты працэс са зразумелымі наступствамі.

Намеснік кіраўніка Мінфіна таксама ўважае за неабходнае распрацаваць праграму ў правядзенні структурных рэформаў.

"Мы актыўна абмяркоўваем гэтыя пытанні з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам, каб выпрацаваць агульную канцэпцыю, а магчыма, і арганізаваць сумесную праграму ў структурных рэформах у Беларусі. Урадам ужо падрыхтаваны папярэдні план структурных рэформаў, які можа легчы ў аснову такой праграмы", - сказаў Максім Ермаловіч.

Ключавыя пазіцыі гэтага плана - далейшая лібералізацыя эканомікі, рынкаў капіталу, працы, цэнаўтварэння, каб ствараць канкурэнтнае асяроддзе і стымуляваць развіццё прыватнага бізнэсу.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках