20 красавiка 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі праваабаронца распавёў у міліцыі пра зніжкі ў крамах

5
Віцебскі праваабаронца распавёў у міліцыі пра зніжкі ў крамах

Віцебскага праваабаронцу прыцягваюць да адказнасці за ўдзел у фотасесіі.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў лічыць незаконнымі дзеянні маёра Аляксандра Рыбакова. Праваахоўнік папрасіў патлумачыць праваабаронцу, што яму вядома пра акцыю ад 5 лiстапада 2014 года. На што ў пісьмовым адказе Павел Левінаў пералічыў акцыі са зніжкамі ў мясцовых крамах. «Аб іншых акцыях 5 лістапада мне нічога невядома», - напісаў Левінаў маёру і паскардзіўся на яго ў пракуратуру, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Многімі былі напісаныя пракурору горада скаргі на яго супрацьпраўныя дзеянні і прысваенне сабе ўладных паўнамоцтваў і паўнамоцтваў іншай галіны ўлады. І пракурор, па-мойму, абавязаў начальніка РАУС правесці службовую праверку ў дачыненні да гэтага афіцэра. Я палічыў, што гэты афіцэр не можа быць незалежным суб'ектам для таго, што б праводзіць са мной якія-небудзь працэсуальныя дзеянні.

Павел Левінаў цяпер заняты пошукамі адваката ў Літве, таму не змог з'явіцца праз позву маёра Рыбакова. Віцебскага праваабаронцу прыцягваюць да адказнасці разам з іншымі ўдзельнікамі фотасесіі на вуліцы Ільінскага, каля былога будынка раённага дома культуры. Зараз на іх заводзяць адміністрацыйныя справы і прызначаюць суды. Ідэя фотасесіі заключалася ў тым, каб прадоўжыць тэму, паднятую невядомым мастаком-графіцістам: на сцяне будынка намаляваныя птушкі, зробленыя з газеты, якія вылятаюць з клеткі. Удзельнікі фотасесіі таксама трымалі ў руках папяровыя клеткі і зробленых з газеты птушак-арыгамі. Паводле высновы начальніка аддзела аховы прафілактыкі і правапарадку міліцыі Чыгуначнага раёна Аляксандра Рыбакова, які складаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, гэта быў пікет, а прысутныя "выказвалі свае грамадскія і палітычныя перакананні".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках