26 красавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Расейскія вайскоўцы прадаўжаюць перасякаць украінскую мяжу

1
АБСЕ: Расейскія вайскоўцы прадаўжаюць перасякаць украінскую мяжу

Мяжу працягвае перасякаць значная колькасць чалавек у вайсковай форме.

Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы місіі АБСЕ, апублікаванай на сайце арганізацыі, паведамляе УНИАН.

«Місія назірае за вялікай колькасцю асоб у вайсковай форме, якія перасякаюць мяжу адначасова ў абодвух напрамках (з Расеі ва Украіну і ў зваротным кірунку)», - гаворыцца ў паведамленні.

У прыватнасці, за справаздачны перыяд - з 20 да 26 лістапада - назіральнікі бачылі 590 чалавек (пераважна мужчын і блізу 10 жанчын), якія былі апранутыя ў вайсковую форму.

«Гэтыя людзі перасякалі мяжу самастойна або ў групах ад трох да 10 чалавек. Назіральная місія адзначыла, што ў гэты перыяд было больш груп, чым гэта было звычайна», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Таксама назіральнікі бачылі некалькі «казакоў», якіх ідэнтыфікавалі праз футравыя шапкі і апазнавальныя знакі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках