23 красавiка 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згоншчык на вачах інспектараў ДАІ урэзаўся ў эвакуатар

5

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на скрыжаванні МКАД і вуліцы Шаранговіча.

Пакуль інспектары аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС афармлялі дакументы на эвакуацыю аўто, прыпаркаваных з парушэннем правілаў, у адзін з эвакуатараў урэзаўся BMW 725.

Пра гэта паведамляюць «Менск-Навіны».

Як распавяла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Вераніка Стрэльская, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на скрыжаванні МКАД і вуліцы Шаранговіча. Кіроўцу іншамаркі тут жа затрымалі.

Падчас разбору высветлілася, што 40-гадовы мужчына скраў аўтамабіль, які ўладальнік пакінуў яму для рамонту. Устараніўшы непаладкі, аўтаслесар пастанавіў пакатацца. Высветлілася таксама, што ён пазбаўлены правоў кіроўцы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення і ўжо быў судзімы за крадзеж.

Дарэчы, у крыві гора-кіроўцы выявілі 1,2 праміле алкаголю.

У дачыненні да няўдачлівага згоншчыка распачатая крымінальная справа. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках