20 красавiка 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка прыняла прысягу нардэпа завочна

2
Надзея Саўчанка прыняла прысягу нардэпа завочна

Подпіс лётчыцы паказалі на электронным табло ў Радзе.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка прыняла прысягу народнага дэпутата завочна, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчына».

На электронным табло сесійнай залы Рады быў паказаны подпіс Саўчанкі пад прысягай.

Нагадаем, лётчыца Саўчанка была выкрадзеная баевікамі на Данбасе, а затым яе перавезлі ў Расею. Там лётчыцу абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. З сярэдзіны ліпеня яна знаходзілася пад арыштам у СІЗА ў Варонежы.

26 кастрычніка на пазачарговых парламенцкіх выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Падчас адкрыцця сесіі ВР на табло ў сесійнай залі будзе прадэманстраваная дэпутацкая прысяга, якая будзе падпісаная Саўчанкай.

27 кастрычніка Басманны суд Масквы на хадайніцтва следства прадоўжыў тэрмін утрымання Саўчанкі пад вартай да 13 лютага 2015.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках