24 красавiка 2024, Серада, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя лідэры ўсіх фракцый у Вярхоўнай Радзе

Сталі вядомыя лідэры ўсіх фракцый у Вярхоўнай Радзе

Стала вядома, хто ўзначаліць шэсць фракцый у новаабранай Вярхоўнай Радзе VIII склікання.

Дэпутаты, якія прайшлі ў парламент ад партыі Бацькаўшчына, прынялі пастанову, што пасля фармавання фракцыі яе ўзначаліць лідэр партыі Юлія Цімашэнка. Пра гэта паведаміў журналістам народны дэпутат Сяргей Собалеў.

Народны фронт плануе абраць сваім лідэрам у парламенце Аляксандра Турчынава. Аб гэтым карэспандэнту ЛІГАБізнесІнформ паведаміў народны дэпутат Антон Герашчанка.

Дэпутаты, якія прайшлі ў Раду па спісе Блока Пятра Парашэнкі яшчэ ўчора вызначыліся, што абяруць кіраўніком фракцыі Юрыя Луцэнку, а Аб'яднанне Самапоміч - Алега Беразюка.

Фракцыю Апазіцыйнага блока пасля яе фармавання ўзначаліць Юрый Бойка. Гэтую інфармацыю пацвердзіў дэпутат Юрый Мірашнічэнка.

Дзяніс Сіланцьеў паведаміў журналістам, што лідэрам фракцыі Радыкальнай партыі будзе абраны лідэр партыі Алег Ляшко.

Фота: ТСН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках