20 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Скардзіна прадэманстравала сваю новую ўнікальную вінтоўку

5

Новы кубкавы біятлонны сезон у Эстэрсундзе, што распачнецца 30 лістапада, бронзавы прызёр Гульняў у Сочы Надзея Скардзіна правядзе з вінтоўкай унікальнай канструкцыі.

Сітуацыя са зрокам беларускі аказалася вельмі сур'ёзнай. Пасля другой аперацыі па карэкцыі зроку Скардзіна вымушаная была адмовіцца ад прыцэльвання правым вокам, якое больш не можа вытрымліваць пастаяннае напружанне, піша «Прессбол».

Цяпер наша спартоўка прыцэльваецца левым вокам, а яе зброя - спецыяльна сканструяваная вінтоўка. Пры захаванні правай наладкі, ствол і пярэдняе ложа зрушаныя налева ад восі працягу прыклада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках