25 красавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы не жадаюць сустракаць Новы год у Крыме

13
Расейцы не жадаюць сустракаць Новы год у Крыме

Акупаванай паўвыспы няма нават у пяцёрцы пераваг.

Расейскі саюз туріндустрыі паведаміў, што большасць турыстаў з РФ правядуць Новы год у Тайландзе. У спіс самых папулярных кірункаў для адпачынку падчас зімовых вакацый патрапілі таксама Пхукет, Прага і сталіца выспы Шры-Ланка Каломба.

«Бангкок узначаліў спіс самых папулярных кірункаў для адпачынку падчас зімовых вакацый. Сталіца Тайланда ўжо некалькі гадоў не пакідае першыя радкі навагодніх рэйтынгаў. У гэтым годзе да яе далучыўся і добра знаёмы расейскім падарожнікам тайскі курорт Пхукет, які з пятага радку ў леташнім рэйтынгу падняўся на трэці. Аднак ён не змог абагнаць Прагу, якая з чацвёртай пазіцыі перамясцілася на другую», - адзначылі ў РСТ. Паводле даследавання, у дзясятку ўварвалася і адразу ж патрапіла на чацвёрты радок сталіца выспы Шры-Ланка Каломба. Далей ідуць пастаяльцы зімовых топ-лістоў - Мюнхен, Барселона і Рым, куды турысты звычайна адпраўляюцца на экскурсіі, распродажы або транзітам на горналыжныя курорты піша «Новый регион».

«Яшчэ адным адкрыццём цяперашняй топ-дзясяткі стаў Стамбул. Дзявятае месца ў індыйскага Гаа, якому ў мінулым годзе так і не ўдалося ўвайсці ў першую дзясятку ўпадабаных навагодніх кірункаў. Закрывае рэйтынг, як і ў мінулым годзе, Берлін», - дадалі ў Расейскім саюзе туріндустрыі. Топ-10 у гэтым годзе пакінулі дарагія гарады - Парыж, Мілан, Нью-Ёрк і Вена. Momondo прааналізаваў больш як 1,3 млн пошукавых запытаў на авіяпералёты з адпраўленнем з Расеі ў перыяд з 22 снежні 2014 да 4 студзеня 2015 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках