24 красавiка 2024, Серада, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе створаная кааліцыя пяці партый

У Радзе створаная кааліцыя пяці партый

Пяць партый прынялі пастанову аб стварэнні кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе.

Партыі "Блок Пятра Парашэнкі", "Народны фронт", Радыкальная партыя Алега Ляшко, аб'яднанне "Самадапамога" і ВА "Бацькаўшчына" абвясцілі аб стварэнні кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны восьмага склікання, паведамляе РБК-Украіна.

Нагадаем, сёння пачала першае пасяджэнне Вярхоўная Рада Украіны восьмага склікання. Таксама народныя дэпутаты Рады восьмага склікання прынеслі прысягу.

21 лістапада 2014 партыі "Блок Пятра Парашэнкі", "Народны фронт", Радыкальная партыя Алега Ляшко, аб'яднання "Самадапамога" і ВА "Бацькаўшчына" падпісалі кааліцыйную дамову, якая прадугледжвае правядзенне 17 рэформаў.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках