19 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік РПЦ: Высокая хуткасць інтэрнэту спрыяе распаўсюджванню зла

61
Прадстаўнік РПЦ: Высокая хуткасць інтэрнэту спрыяе распаўсюджванню зла

Мітрапаліт Клімент мяркуе, што інтэрнэт распаўсюджвае зло, а высакахуткасны - яшчэ большае.

Старшыня Выдавецкага савета Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент, які выступіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Маскве, выказаў перакананне, што высокая хуткасць інтэрнэту спрыяе распаўсюджванню зла.

"Галоўнае дзеянне інтэрнэту ў тым, што ён вельмі хуткі, а значыць, усё дрэннае ў ім таксама з'яўляецца і распаўсюджваецца вельмі хутка. А для стварэння дрэннага вялікага розуму не трэба", - прыводзіць "Інтэрфакс" словы прадстаўніка Маскоўскага патрыярхату.

Аднак, на думку мітрапаліта, інтэрнэт "сам па сабе не з'яўляецца ўвасабленнем нейкага абсалютнага зла".

"Гэта проста тэхналогія акумулявання і перадачы інфармацыі, усяго толькі сродак, як да гэтага былі гліняныя таблічкі, берасцяныя граматы, папірус, пергамент, каменныя сцены і іншыя тэхналогіі перадачы інфармацыі", - заўважыў іерарх.

Іншая, на ягоную думку, справа, калі гаворка ідзе аб стварэнні чагосьці "добрага, таленавітага, глыбокага".

"Для стварэння такіх твораў, нават з улікам сучасных тэхналогій, патрэбныя намаганні, трэба час, патрэбен пэўны настрой, настрой духоўны", - сказаў мітрапаліт.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках