19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кааліцыя ў Радзе прапануе Яцэнюка ў прэм'еры, Гройсмана - спікерам

Кааліцыя ў Радзе прапануе Яцэнюка ў прэм'еры, Гройсмана - спікерам

Галасаванне за склад новага Кабінета міністраў Украіны адбудзецца ў аўторак, 2 снежня.

Кааліцыя вылучыла кандыдатуру Арсенія Яцэнюка на пасаду прэм'ер-міністра. Такую пастанову падтрымалі ўдзельнікі кааліцыі на яе першым пасяджэнні.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Таксама кааліцыя вылучыла кандыдатуру Уладзіміра Гройсмана на пасаду спікера Вярхоўнай Рады.

Кааліцыя прыняла пастанову дамовіцца што да намеснікаў спікера Вярхоўнай Рады, кіраўнікоў камітэтаў і складу ўрада да 2 снежня.

Удзельнікі кааліцыі прагаласавалі за тое, каб на пленарным пасяджэнні ў аўторак, 2 снежня, прагаласаваць за абранне першага намесніка, намесніка спікера і склад парламенцкіх камітэтаў. Таксама дэпутаты прагаласавалі за тое, каб на пленарным пасяджэнні ў аўторак прагаласаваць за склад Кабінета міністраў Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках