19 красавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк пераабраны прэм'ерам Украіны

10
Арсеній Яцэнюк пераабраны прэм'ерам Украіны

Спікерам Вярхоўнай Рады стаў Уладзімір Гройсман.

Пётр Парашэнка падпісаў прадстаўленне кааліцыі аб кандыдатуры Арсенія Яцэнюка на пасаду прэм'ера. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у сваім выступе, паведамляе «Украінская праўда».

Вярхоўная Рада 341 голасам падтрымала абранне Арсенія Яцэнюка кіраўніком урада.

«Спадар прэзідэнт, вось вам мая рука: усё, пра што вы гаварылі ў сваім выступе - наша агульная адказнасць», - сказаў прэм'ер з трыбуны парламента.

Старшынём Вярхоўнай Рады абраны народны дэпутат ад «Блока Пятра Парашэнкі» Уладзімір Гройсман. За гэтую пастанову прагаласавалі 359 народных дэпутатаў.

Кандыдатуру Гройсмана на пасаду старшыні ВР вылучылі фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі», Радыкальнай партыі, «Самадапамогі», а таксама «Бацькаўшчыны» і «Народнага фронту».

«Крэсла не мае ніякага значэння. Я прайшоў пэўны перыяд часу, заўсёды гледзячы людзям у вочы, - сказаў Гройсман перад галасаваннем. - Разам з вамі, калі будзе ваш давер, як старшыня ВР я зраблю ўсё для таго, каб Украіна была паспяховай еўрапейскай квітнеючай краінай».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках