24 красавiка 2024, Серада, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дом у Варшаве адзначыў дзень нараджэння Караткевіча

3

Мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча, прайшло ў сталіцы Польшчы 26 лістапада.

Беларускі дом у Варшаве ў гэты дзень арганізаваў прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага пісьменніку. Стужку "Уладзімір Караткевіч: Як памру - душа застанецца..." прадэманстравалі яе аўтары - рэжысёр Віктар Корзун і бард Кася Камоцкая.

Фільм, зняты тэлеканалам "Белсат", распавядае пра пакаленне, якое вырасла пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі аўтараў - канфлікт паміж вобразам Беларусі, створаным пісьменнікам і краінай, у якой мы жывем цяпер.

У фільме з Касяй Камоцкай размаўлялі: Антон Рудакоў, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі і іншыя.

Пасля прагляду стужкі адбылася дыскусія з яе стваральнікамі.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках