23 красавiка 2024, aўторак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букоўскаму адмовілі ў расейскім грамадзянстве

22
Букоўскаму адмовілі ў расейскім грамадзянстве

МЗС РФ не знайшло падстаў для атрымання расейскага грамадзянства дысідэнтам Уладзімірам Букоўскім, які пражывае ў Вялікай Брытаніі.

Ранейшы замежны пашпарт пісьменніку быў выдадзены «неабгрунтавана», заявілі ў ведамстве. Пра гэта напісаў у сваім ЖЧ дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў, апублікаваўшы адказ МЗС з нагоды расейскага грамадзянства Букоўскага.

«Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў заяўніка няма законных падстаў для набыцця грамадзянства Расейскай Федэрацыі ў адпаведнасці з цяпер дзеючым Федэральным законам ад 31 траўня 2002 г. №62-ФЗ «Аб грамадзянстве РФ» без пераезду на пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыю Расеі», - адказала МЗС на дэпутацкі запыт, накіраваны кіраўніку МЗС Сяргею Лаўрову 31 кастрычніка.

Адказ, датаваны 24 лістападам, падпісаны першым намеснікам міністра Уладзімірам Цітовым. Са слоў Цітова, без пераезду ў Расею Букоўскі зможа атрымаць грамадзянства, калі звернецца ў камісію пры прэзідэнце ў пытаннях грамадзянства з просьбай аднавіць тэрмін падачы заявы, прапушчаны паводле ўважлiвых прычын.

У пачатку лістапада расейская амбасада ў Вялікай Брытаніі засумнявалася ў наяўнасці ў Букоўскага грамадзянства РФ і параіла яму атрымаць расейскую візу па брытанскім пашпарце. Паводле звестак амбасады, пісьменнік, звярнуўшыся ў сакавіку ў консульскі аддзел за новым замежным пашпартам, не змог пацвердзіць сваё грамадзянства неабходнымі дакументамі.

Уладзімір Букоўскі - пісьменнік, публіцыст, адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР. У агульнай складанасці правёў у турмах і на прымусовым лячэнні 12 гадоў. У 1976 годзе пакінуў СССР пасля яго абмену на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана і пераехаў жыць у Кембрыдж. У 1992 годзе ён атрымаў расейскі пашпарт. 28 траўня 2007 года Букоўскі быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты РФ ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2008 года, але ЦВК адхіліў яго заяўку, патлумачыўшы адмову пражываннем Букоўскага па-за тэрыторыяй РФ апошнія 10 гадоў і адсутнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць яго род заняткаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках