19 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы падрыхтуе справаздачу па расстрэлу Майдана да пачатку 2015

3
Рада Еўропы падрыхтуе справаздачу па расстрэлу Майдана да пачатку 2015

Прадстаўнікі Рады Еўропы атрымалі ад Кіева адказы і матэрыялы датычныя расстрэлу Нябеснай сотні.

Задачай міжнароднай дарадчай групы Рады Еўропы, упаўнаважанай кантраляваць расследаванне расстрэлаў на інстытуцкай, з'яўляецца завяршэнне справаздачы па падзеях на Майдане да пачатку 2015 года. Прадстаўнікі РЕ сцвярджаюць, што атрымалі ад украінскіх уладаў адказы і матэрыялы расследаванняў збіцця студэнтаў на Майдане 30 лістапада 2013 і расстрэлу Нябеснай сотні ў лютым 2014 года, піша ZN.ua.

«У сярэдзіне лістапада група зрабіла двухдзённы візіт у Кіеў для абмеркавання адказаў, атрыманых ад Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў і Службы бяспекі», - пазначана ў паведамленні кансультацыйнай групы, апублікаваным на сайце Рады Еўропы.

Магчыма, у снежні спатрэбіцца яшчэ адзін візіт у Кіеў. «Згодна з дзейным мандатам, група падасць справаздачу генеральнаму сакратару Рады Еўропы і органам дзяржаўнай улады Украіны», - адзначылі ў Радзе Еўропы.

У той жа час, у РЕ адзначаюць, што абнародаванне справаздачы не плануецца да таго часу, пакуль усе бакі не дадуць згоду на публікацыю.

Нагадаем, праз год справы аб злачынствах на Майдане і, у прыватнасці, аб расстрэле Нябеснай сотні, нягледзячы на змену кіраўніцтва ўсіх сілавых ведамстваў, ледзь ссунуліся з месца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках