24 красавiка 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубараў: Украіна зможа вярнуць Крым, калі Захад яшчэ трохі націсне на Расею

10
Чубараў: Украіна зможа вярнуць Крым, калі Захад яшчэ трохі націсне на Расею

Старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заклікае Захад узмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта ён сказаў у Львове падчас сустрэчы са студэнтамі Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, паведамляе Крым.Реалии.

«Трэба прызнаць, што да піка супрацьстаяння мы яшчэ не дайшлі. Нас чакаюць узрушэнні не меншыя, чым тыя, якія мы перажылі. У той жа час такія паводзіны Пуціна, калі Захад зможа яшчэ трохі ўзмацніць санкцыі і непрыманне пуцінскай палітыкі, гэта дасць нам магчымасці не толькі аднавіць нармальнае жыццё на Усходзе, але і вярнуць Крым», - сказаў Чубараў.

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме прайшоў неканстытуцыйны рэферэндум. За далучэнне да Расеі на ім прагаласавалі 96,77%. Працэс волевыяўлення крымчан суправаджаўся парушэннямі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 17 сакавіка падпісаў указ «Аб прызнанні Рэспублікі Крым» суверэннай і незалежнай дзяржавай.

21 сакавіка Савет Федэрацыі аднагалосна ратыфікаваў міждзяржаўны Дагавор «Аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў».

20 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала міждзяржаўны дагавор аб прыняцці ў склад Расеі новых суб'ектаў - рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках