20 красавiка 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёганес Хан: Украіна зможа прэтэндаваць на сяброўства ў ЕЗ у 2020 годзе

5
Ёганес Хан: Украіна зможа прэтэндаваць на сяброўства ў ЕЗ у 2020 годзе

Заяўленыя Пятром Парашэнкам тэрміны правядзення неабходных рэформаў з'яўляюцца рэалістычнымі.

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве, заявіў камісар Еўрапейскага Звязу ў пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Ёганес Хан, піша УНІАН.

«Я стаўлю перад сабой мэту садзейнічаць развіццю эканомікі ва Украіне. На мой погляд, гэта пакрокавы працэс, і мне здаецца, што прэзідэнт Парашэнка досыць выразна і рэалістычна выказаў сваё меркаванне. Ён сказаў, што перад тым, як падаваць заяўку, неабходна правесці адпаведныя рэформы, і тыя часавыя рамкі, якія ён адзначыў, на мой погляд, таксама даволі рэалістычныя», - падкрэсліў Хан.

Са слоў Хана, неабходна развязаць палітычную сітуацыю на ўсходзе Украіны, а таксама ў Крыме. «Неабходна садзейнічаць развіццю эканомікі. Неабходна стварыць адпаведны інвестыцыйны клімат ва Украіне», - дадаў Хан.

Як сказаў еўракамісар, для таго, каб інвестыцыйны клімат быў прывабным для інвестараў, неабходна забяспечыць вяршэнства права і празрыстасць гэтага клімату.

Нагадаем, раней у гэтым месяцы еўрапейскія дыпламаты заявілі, што бачаць з боку Кіева «ўражлівы прагрэс», аднак адзначылі, што дамагчыся прадстаўлення бязвізавага рэжыму з Еўразвязам Украіне ў першай палове 2015 будзе вельмі складана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках