20 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч і Акунін выступяць на Майдане ў Skype

7
Макарэвіч і Акунін выступяць на Майдане ў Skype

Музыка Андрэй Макарэвіч і пісьменнік Барыс Акунін выступяць перад кіяўнамі ў рамках «Ночы памяці» з 29 на 30 лістапада.

Расейскія дзеячы культуры звяжуцца з удзельнікамі мітынгу ў Skype. Пра гэта паведаміў украінскі тэлеканал «1 + 1».

Акцыю арганізуе ўкраінская спявачка Руслана ў гадавіну разгону кіеўскіх студэнтаў АМАПам у 2013 годзе. Таксама ў Skype да мітынгоўцаў звернецца былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. З трыбуны выступяць паслы краін ЕЗ, журналісты і руфер Мустанг. У канцэртнай праграме «Ночы» возьмуць удзел Анастасія Прыходзька, Марыя Бурмака, Тоня Мацвіенка, саліст групы «Мандры» Фама і піяніст Майдана Маркіян Мацэк, піша Lenta.ru.

У ноч на 30 лістапада 2013 г. байцы кіеўскага АМАП «Беркут» разагналі студэнтаў, якія сабраліся на Майдане, каб выступіць супраць непадпісання асацыяцыі з ЕЗ былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Гэта стала прычынай масавых пратэстаў, якія прывялі да змены ўлады ва Украіне.

Лідар гурту «Машына часу» Андрэй Макарэвіч плануе даць канцэрты ва Украіне вясной 2015 года. Макарэвіч і Акунін адкрыта падтрымлівалі прыхільнікаў Майдана. Улетку 2014 Макарэвіч выступіў у Славянску, неўзабаве пасля пераходу горада пад кантроль украінскіх сілавікоў. У Расеі ўчынак музыкі раскрытыкавалі і нават прапаноўвалі пазбавіць дзяржузнагарод. Сам музыка сцвярджае, што выступаў для дзяцей украінскіх бежанцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках