24 красавiка 2024, Серада, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну раяць наступаць на Украіну з першымі маразамі

50
Пуціну раяць наступаць на Украіну з першымі маразамі

У Крамлі мяркуюць, што наступаць на Украіну трэба менавіта цяпер.

Пра гэта заявіў у эфіры Еспресо.TV палітычны экспэрт Андрэй Акара, каментуючы распаўсюджаную некаторымі СМІ інфармацыю пра пагрозы ўкраінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку, якія паступалі ад Пуціна, паведамляе УНІАН.

«Я не думаю, што Пуцін той чалавек, які будзе ў размове з Парашэнкам, якая запісваецца і можа быць перададзеная ў прамым эфіры, пагражаць яму і наогул камусьці. Не для таго ён быў прафесіяналам у вядомай справе, каб так падстаўляцца. Больш за тое, для таго, каб палохаць, ёсць іншыя людзі, якія могуць палохаць або перадаваць мэсэджы.

У гэтым выпадку, што такі мэсэдж мог быць, я ў гэта гатовы паверыць, вядома, што вакол падобных фактаў з'яўляецца вялікая інфармацыйная заслона, але тое, што цяпер у Крамлі ёсць «ястрабы», якія мяркуюць, што цяпер трэба наступаць на Украіну, прычым наступаць трэба тады, калі пачнуцца першыя маразы, - такія людзі ёсць», - сказаў палітычны экспэрт.

Андрэй Акара раіць назіраць і аналізаваць як з сітуацыяй у Малдове, і быць напагатове.

«Больш за тое, улічвайце тое, што цяпер адбываецца ў Малдове, бо некаторыя стратэгі мяркуюць, калі ў Малдове пачнецца нешта тыпу Майдана, то тады гэта будзе азначаць, што будзе пагроза для Прыднястроўя, так, прынамсі, некаторыя людзі ў Маскве мяркуюць.

А калі будзе пагроза Прыднястроўю, то гэта будзе азначаць, што Расея зможа прыйсці на дапамогу «брацкаму прыднястроўскім народу» з Крыму праз Адэсу. Адпаведна, дзе Адэса, там і Марыупаль, Бярдзянск і Мелітопаль і гэты выдатны «мост праз Керч па зямлі», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках