20 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам сутыкнуліся чатыры грузавікі

3

На трасе М1 у Барысаўскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам чатырох грузавікоў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС Беларусі.

Аварыя адбылася 28 лістапада на 437 км. трасы «Берасце-Менск-мяжа Расейскай Федэрацыі» каля вёскі Гара. Кіроўца грузавога аўтамабіля «ДАФ-105460» не справіўся з кіраваннем, і фура ўрэзалася ў тры грузавіка «МАЗ», якія стаялі на ўзбочыне.

У ДТЗ загінуў 31-гадовы кіроўца аднаго з «МАЗаў», з дэфармаванага аўтамабіля яго здабывалі ратавальнікі. Таксама пацярпеў 44-гадовы кіроўца другога «МАЗа» - з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай ён шпіталізаваны ў Барысаўскую ЦРБ. Кіроўца трэцяга аўтамабіля «МАЗ» і кіроўца «ДАФ-105460» не пацярпелі.

На праезнай частцы пасля аварыі разлілося паліва. Ратавальнікі змылі яго з дарогі, каб прадухіліць ўзгаранне.

Разгляд факту ДТЗ праводзяць работнікі ДАІ Барысаўскага РУУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках