28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пешаходным пераходзе ў Жлобіне збілі маці з дзіцем

4
На пешаходным пераходзе ў Жлобіне збілі маці з дзіцем

Маці з дзіцем шпіталізаваныя.

Сёння раніцай у Жлобіне адбылася аварыя недалёка ад мясцовага інтэрната: на пешаходным пераходзе аўтамабілем маркі AUDI 6 была збітая маладая жанчына, якая пераходзіла вуліцу з вазком, у якім было маленькае дзіця.

Пра гэта паведамляе zhlobin-news.org.

Паводле апошняй інфармацыі, маці з дзіцем шпіталізаваныя ў мясцовую бальніцу.

Варта адзначыць, што відавочцы здарэння сцвярджаюць, кіроўца рухаўся на высокай хуткасці, і проста не паспеў своечасова затармазіць перад пешаходным пераходам. Акрамя таго, відавочцы сцвярджаюць, што аўтамабіль, які збіў пешаходаў, меў расейскія нумары.

Дадамо, у апошні час горад Жлобін літаральна накрыла невядомая эпідэмія ДТЗ. Так, нядаўна аўтамабіль ДАІ на высокай хуткасці пратараніў Peugeot, у якім было непрышпіленае дзіця. Гэтае здарэнне здабыла даволі шырокі грамадскі рэзананс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках