29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля прамывання рухавіка растваральнікам мянчук вырашыў запаліць

5
Пасля прамывання рухавіка растваральнікам мянчук вырашыў запаліць

У Менскім раёне мужчына атрымаў апёкі, закурыўшы цыгарэту пасля працы з растваральнікам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«5 лістапада а 16-24 на «101» паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі паступіў пацярпелы з апёкамі.

Паводле папярэдняй версіі ўстаноўлена, што мянчук на тэрыторыі свайго прысядзібнага ўчастка, каля гаража ў пасёлку Прывольны Менскага раёна прамыў растваральнікам рухавік легкавога аўтамабіля. Праз некаторы час ён пастанавіў запаліць. Калі мужчына прыпальваў цыгарэту, успыхнулі пальчаткі, намоклыя растваральнікам. Курэц атрымаў тэрмічныя апёкі галавы, шыі, верхніх канечнасцяў (1-3 ступені, 5% цела). Сусед на сваім аўтамабілі даставіў пацярпелага ў бальніцу», - адзначылі там.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках