29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ралі-рэйдзе «Дакар» упершыню прыме ўдзел электракар (Відэа)

1

Аўтамабіль зможа пераадолець да 350 кіламетраў у гоначным тэмпе без падзарадкі.

Пагадзіцеся, вельмі складана ўявіць электракар, які нясецца па пустыні: яму папросту не хопіць ёмістасці акумулятараў. Аднак гішпанская кампанія Acciona, якая займаецца альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі, прадставіла электрычны багі, які ў наступным годзе выступіць на ралі-рэйдзе «Дакар», піша AV.by.

Аўтамабіль пабудаваны з нуля, і сілкуецца ад 300-моцнага электрарухавіка і чатырох падзараджальных літый-іённых батарэй ёмістасцю 140 кілават-гадзін і сонечнай батарэі, якая дае прыбаўку ў 0,1 кілават-гадзіны. Агулам сілавы агрэгат роўны магутнасці дзвюх аналагічных установак у Tesla Model S.

Мяркуецца, што без падзарадкі аўтамабіль зможа пераадолець да 350 кіламетраў у гоначным тэмпе. Гэта значыць, у сярэднім яе будзе хапаць на адзін спецучастак «Дакара». Стваральнікі запэўніваюць, што зарадка электрабагі паміж этапамі не займае шмат часу. Акрамя таго, батарэі не з'яўляюцца стацыянарнымі і ў выпадку недахопу часу іх можна замяніць.

Ралі Дакар вядомае сваёй складанасцю. У гэтым годзе з 431-го стартаваўшага аўтамабіля да фінішу дабралася толькі палова ўдзельнікаў. Маршрут, які расцягнуўся па краінах Паўднёвай Амерыкі, нібы вампір, высмоктвае жыццёвыя сокі аўтамабіляў. Нездарма на кожны аўтамабіль-удзельнік даводзіцца некалькі транспартных сродкаў тэхнічнай падтрымкі. Надзейнасць усіх вузлоў і агрэгатаў часам іграе ключавую ролю ў поспеху каманды.

І нават калі аўтамабіль Acciona і не пераможа ў гонцы, то вызначана зойме сваю нішу ў гісторыі аўтапрамысловасці, а Ралі Дакар рызыкуе абзавесціся серыяй новых катэгорый: электрычныя аўтамабілі, электрычныя матацыклы і гэтак далей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках