28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні аўтамабіль уляцеў у апору моста - палову Kia скамячыла

5

Сур'ёзная аварыя адбылася сёння а 6 гадзін раніцы ў Горадні.

18-гадовы кіроўца Kia няправільна выбраў хуткасць і ўрэзаўся ў апору пешаходнага моста. У выніку сутыкнення слуп увайшоў у заднюю частку салона практычна да сярэдніх стоек. Аўтамабіліст шпіталізаваны.

Як паведамілі onliner.by ў ДАІ Гарадзенскай вобласці, 18-гадовы кіроўца рухаўся з боку кальцавой развязкі ў бок вуліцы Белуша, калі каля пуцеправода машыну вынесла за межы праезнай часткі і развярнула. Задняй часткаю яна ўрэзалася ў апору пешаходнага моста, на якой і павісла. Кіроўцу давялося шпіталізаваць. Ён быў прышпілены пасам бяспекі, таму, хутчэй за ўсё, і застаўся ў жывых.

Характэрна, што аўтамабіль, які хлопцу купілі бацькі, нават не паспелі перааформіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках